Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта

Важнае Грамадства

Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”:

– Уражанні ад сёлетняга Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ў мяне самыя яркія, паколькі разам з яшчэ дзевяццю прадстаўнікамі Дзятлаўскага раёна ў складзе дэлегацыі Гродзеншчыны я прысутнічала ў зале Палаца Рэспублікі, дзе выступаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Як моладзевага лідара раёна, мяне заўсёды радуе, што ў нашай краіне шмат увагі надаецца маладым грамадзянам. Не абышоў моладзевую тэму Кіраўнік дзяржавы і ў гэты раз. Поўнасцю згодна з яго выказваннем: “Мы традыцыйна аддаём маладому пакаленню больш, чым атрымліваем узамен. Гэта інвестыцыі ў будучыню”. Сапраўды, у Беларусі пабудавана шмат аб’ектаў, дзе юнакі і дзяўчаты могуць займацца спортам, танцамі, вакалам, развіваць любыя свае таленты. Набраў сілу студатрадаўскі рух.

Сёлетняе выступленне Прэзідэнта было моцным, насычаным, ішло ад самага сэрца. Адна справа бачыць Пасланне з экрана, зусім іншая – знаходзіцца ў зале.

Да глыбіні душы ўразіла апошняя фраза выступлення: “За намі Беларусь – чыстая і светлая, сумленная і прыгожая, працавітая, трошкі наіўная і крыху ранімая. Але яна – наша, яна любімая. А любімую не аддаюць”.

На працягу Паслання лейтматывам гучала думка, што жыць на роднай зямлі трэба мірна, не дапускаць канфліктаў, старанна працаваць, каб наша Беларусь мацнела і прыгажэла. А наша краіна, згадзіцеся, дастойна шчаслівай будучыні.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup