Праведзены маніторынгі

Важнае Здарэнні і бяспека

Інспекцыя нагляду і прафілактыкі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правяла маніторынгі стану пажарнай бяспекі аб’ектаў уборкі, перапрацоўкі, захоўвання ўраджаю і задзейнічанай сельскагаспадарчай тэхнікі ў СФ “Агра-Мілк”, КСУП “Хвінявічы”, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” і “Дварэцкі льнозавод”.

На аб’ектах, падведамасных СФ “Агра-Мілк”, былі выяўлены парушэнні агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі. Так, у механізаваных майстэрнях у аграгарадку Раклевічы неабходна забяспечыць сельскагаспадарчую тэхніку, у тым ліку ўборачную, першаснымі сродкамі пажаратушэння, перазарадзіць або замяніць парашковыя вогнетушыцелі. Варта ў поўным аб’ёме забяспечыць першаснымі сродкамі пажаратушэння зернесклады і аб’екты зернесушыльнага комплексу ў вёсках Пенчыцы, Апаліна-Басіна і рамонтныя майстэрні ў Раклевічах.

На механізаваных майстэрнях у Раклевічах варта распрацаваць і вывесіць план расстаноўкі аўтамабільных транспартных сродкаў з апісаннем парадку, спосабаў і чарговасці эвакуацыі аўтамабільных транспартных сродкаў. Дызельную і бензінавую АЗС механізаваных майстэрняў у аграгарадку Раклевічы абсталяваць супрацьпажарнымі палотнішчамі, ачысціць тэрыторыю ад сухой расліннасці і перазарадзіць або замяніць парашковы вогнетушыцель на дызельнай АЗС.

У будынку вагавой зернесушыльнага комплексу ў вёсцы Пенчыцы неабходна адрамантаваць топачнік ацяпляльнай печы.

Склад грубых кармоў у вёсцы Парэчча, рамонтныя майстэрні і склад грубых кармоў у вёсцы Руда Яварская трэба забяспечыць першаснымі сродкамі пажаратушэння ў поўным аб’ёме, а таксама на механізаваных майстэрнях у вёсцы Руда Яварская на сельскагаспадарчай тэхніцы перазарадзіць або замяніць парашковыя вогнетушыцелі.

У механізаваных майстэрнях у аграгарадках Хвінявічы і Дварэц варта распрацаваць і вывесіць план расстаноўкі аўтамабільных транспартных сродкаў з апісаннем парадку, спосабаў і чарговасці іх эвакуацыі.

У ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” парушэнняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы не выяўлена.

Па выніках маніторынгу кіраўнікам аб’ектаў уручаны рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў, вызначаны тэрміны рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню супрацьпажарнай абароны.

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup