Песні — дзятлаўчанам (+відэа)

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Добрым падарункам дзятлаўчанам да Дня Незалежнасці і 80-годдзя Дзятлаўскага раёна стала выступленне ансамбля “Песняры” ў рамках рэспубліканскага фестывалю “Майстры мастацтваў – працаўнікі вёскі”.

У мінулым годзе ансамбль адзначыў паўвекавы юбілей, а сёлета прывёз у Дзятлава цікавыя прэм’еры і добра вядомыя хіты. Паслухаць музыкаў і патанцаваць сабралася намала аматараў беларускай песні. “Волагду” і “Алесю” разам з музыкамі спявала ўся плошча 17 Верасня.

У складзе ансамбля “Песняры” Дзятлаўшчыну наведаў наш зямляк Аляксандр Жых. Ён выступае на радзіме напярэдадні свайго юбілейнага дня нараджэння. Павіншаваць яго прыехала на канцэрт матуля, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых.

Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна прадоўжылася ўвечары. Арганізатары святочнай праграмы запрасілі моладзь горада на плошчу 17 Верасня на танцавальна-забаўляльную праграму “За Беларусь!”.

Наталля АВЯРЧУК
Марыя ПАПОВА