Мірна жыць, шчаслівым быць

Грамадства Свежыя навіны

“Мірна жыць, шчаслівым быць”, пад такой назвай прайшла забава ў рознаўзроставай групе Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

У час забавы рабяты даведаліся пра герб і сцяг Беларусі. Спявалі, чыталі вершы на беларускай мове, гулялі ў беларускія народныя гульні. Прынялі ўдзел у акцыі “Голуб Міра”, мэта якой была паказаць, на колькі патрэбен мір усім дзецям планеты.

У завяршэнні мерапрыемства дзяцей і дарослых аб’яднаў “Гімн Беларусі”.

Жанна СВІБ,
выхавацельніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup