Калі прыедзе бібліобус?

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У жніўні бібліобус, работу якога арганізуе Дзятлаўская раённая бібліятэка, будзе працаваць па наступным графіку:

4 жніўня бібліобус наведае вёскі Буйкі, Явар, Сачыўляны, Белякі;

5 жніўня – вёскі Яцвезь, Апаліна-Басіна, Каменка, Савічы, Хадзяўляны;

11 жніўня – вёскі Белагурна, Белалозы, Дукрава, Жыхі, Агароднікі, Харашкі, Ягадная;

12 жніўня – вёскі Капці, Руда Яварская, Гута, Падвялікае, Чарлёнка, Скрундзі, Трахімавічы;

18 жніўня – вёскі Русакі, Разважжа, Аляксандравічы, Жыбарты, Агароднікі, Засецце;

19 жніўня – вёскі Азяраны, Кажухоўцы, Бярнатаўшчына, Плябанавічы, Змяёўцы, Міклашы, Нарбутавічы, Ведравічы;

25 жніўня – вёскі Міроўшчына, Пацаўшчына, Труханавічы, Вянскі;

26 жніўня – вёскі Боцкавічы, Ахонава, Клішавічы;

27 жніўня – вёскі Дзям’янаўцы, Чырвоны Бор, Раманавічы, Навікі, Калпінскія, Дубраўка.

Запрашаем нашых пастаянных і новых чытачоў прыходзіць па кнігі.

Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі