Электрабяспека ў час уборкі ўраджаю

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Падчас уборачнай кампаніі неабходна выконваць меры бяспекі пры работах паблізу і асабліва ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы.

Праезд збожжаўборачных камбайнаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі ў ахоўных зонах рэкамендуецца ажыццяўляць упоперак восі паветраных ліній.

Пры рабоце сельскагаспадарчых машын у ахоўных зонах паветраных ліній забараняецца:

— знаходзіцца абслуговаму персаналу на машыне па-за кабінай або ахоўным казырком, выконваць рамонтныя работы;

— працаваць у час навальніцы;

— працаваць у пралётах паветраных ліній, якія маюць абарваныя правады, набліжацца да апораў, якія маюць абарваныя правады, і да абарваных правадоў, якія ляжаць на зямлі, на адлегласць менш за 8 метраў;

— набліжацца да дрэва, якое ляжыць на правадах, на адлегласць менш за 8 метраў;

— працаваць на высокагабарытных машынах пад правадамі паветраных ліній на участках, якія маюць няроўны рэльеф;

— транспартаваць стагі саломы, сена і іншых падобных грузаў;

— запраўляць машыны гаручым і спыняць іх.

Работы ў ахоўнай зоне паветраных ліній з ужываннем высокагабарытных машын павінны выконвацца двума асобамі, адна з якіх прызначаецца наглядальнікам.

Калі ў выніку падзення провада або ўзнікнення электрычнага разраду машына загарыцца, то абслугоўваючы персанал павінен неадкладна яе пакінуць, саскочыўшы на зямлю на абедзве сагнутыя нагі, не трымаючыся за машыну, аддаляцца ад яе скачкамі на адной або дзвюх самкнутых нагах за 8 метраў ад машыны. Пра здарэнне неабходна паведаміць у Дзятлаўскі РЭС і МНС. Да прыбыцця спецыяльнай брыгады нельга самастойна тушыць машыну і набліжацца да яе бліжэй за 8 метраў.

Калі вы сталі відавочцам парушэння правілаў электрабяспекі або выявілі пашкоджанні электрычных сетак, трансфарматарных падстанцый, неадкладна паведаміце па тэлефоне 6-79-36 або 144 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup