Выпускныя праходзяць ва ўсіх школах раёна

Галоўнае Грамадства

Мінула гарачая пара экзаменаў, прайшлі хваляванні, і выпускнікі падышлі да дзвярэй у новы этап свайго жыцця.

Сёння ва ўсіх школах раёна праходзіць выпускны баль – вечар развітання са школай.

Сёлета дзесяць школ нашага раёна праводзяць у добры шлях з пажаданнямі ўдачы і поспехаў 176 выпускнікоў. Сярод іх 17 закончылі школу з атэстатам асобага ўзору і залатым медалём, 28 — адзначаны пахвальнымі лістамі. Ва ўрачыстай абстаноўцы выпускнікі атрымаюць атэстаты ў сваіх родных школах. 30 навучэнцаў нашага раёна, акрамя дакумента аб агульнай адукацыі, атрымалі першую ў сваім жыцці спецыяльнасць – малодшая сястра міласэрнасці, агент па турызме, агароднінавод, аператар ЭВМ.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup