Работа працоўнай брыгады на летніх канікулах

Грамадства Свежыя навіны

Працоўнае выхаванне з’яўляецца адным  з асноўных накірункаў работы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы не толькі ў вучэбны, але і ў час летніх канікулаў.

Гэтаму садзейнічае і арганізацыя дзейнасці падлеткаў ў складзе  працоўнай брыгады.

У гэтым годзе мы вырашылі распачаць работу працоўнай брыгады, якая будзе займацца добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі, падрыхтоўкай установы адукаці да новага навучальнага года.

Ужо ў чэрвені навучэнцы прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да рамонту школьнага музея “Скарбы дзядоў нашых”: падлеткі выносілі з пакоя экспанаты музея.

Члены працоўнай брыгады займаліся таксама добраўпарадкаваннем  школьнага стадыёна: пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя рыхтавалі скачковую яму да неабходных рамонтных работ.

Працоўныя брыгады дапамагаюць развіць і замацаваць у падлеткаў прафесійна-працоўныя навыкі, якія спатрэбяцца  ў будучым.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup