Пераможцы агра-квэста

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Навучэнкі 10 класа Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прынялі ўдзел у аграгіядзе, якая праводзілася з 18 па 22 мая ў дыстанцыйнай форме для навучэнцаў, якія наведваюць факультатыўны занятак “Уводзіны ў агарныя прафесіі”.

Стартавала аграгіяда з відэапрывітання начальніка Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслана Абрамчыка, рэктара Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святланы Сяргейкі, начальніка Галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Самсановіча і рэктара Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольда Песціса.

Кожны з пяці дзён аграгіяды быў насычаны цікавымі падзеямі. У ходзе віртуальнага агра-квэста навучэнцам неабходна было прайсці 4 выпрабаванні, па выніках якіх штодня адкрываліся важныя ісціны. Гэтыя каштоўныя думкі і сталі складаючымі  часткамі формулы поспеху ўдзельнікаў аграгіяды.

Так, 18 мая стартавала першае выпрабаванне – Інтэрнэт-экспедыцыя “Беларусь аграрная”. Удзельнікі  пазнаёміліся з сайтам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, дзе вывучылі прадукцыю, якую выпускаюць беларускія прадпрыемствы. Выніковым заданнем Інтэрнэт-экспедыцыі было праходжанне тэста, у якім навучэнцы нашай установы атрымалі дзевяноста балаў са ста магчымых.

19 мая дзяўчынак чакала другое выпрабаванне – творчы эканом-праект “Мой край хлебасольны”, дзе яны стварылі відэафільм аб аграпрамысловым комплексе Дзятлаўскага раёна.

20 мая навучэнцы  прайшлі трэцяе выпрабаванне. Па выніках працы ў вэб-лабараторыі “Сябе ў гэтым жыцці адкрыць” дзяўчынкі прайшлі тэсты на вызначэнне тыпаў мыслення і асобы, па выніках якіх з дапамогай табліцы прафесій змаглі вызначыць рэкамендуемыя спецыяльнасці для навучання ва ўстановах адукацыі аграрнага профілю.

Пасля працы ў вэб-лабараторыі ўдзельнікі аграгіяды перайшлі да прафарыентацыйнага стрыма “Скарбніца ведаў у ім схавана”, у  рамках якога можна было праглядзець прафарыентацыйныя матэрыялы ўсіх установаў вышэйшай адукацыі аграрнага профілю, а таксама чатырох аграрных каледжаў Гродзенскай вобласці. Напрыканцы стрыма вучні змаглі задаць арганізатарам аграгіяды пытанні, якія тычацца паступлення ў названыя ўстановы адукацыі.

21 мая завяршылася аграгіяда  фінальным выпрабаваннем –майстэрняй прафесійных адкрыццяў “Формула майго поспеху”, дзе трэба было напісаць эсэ пра сваё бачанне асабістага прафесійнага поспеху.

І ўжо 22 мая сталі вядомы вынікі аграгіяды. Каманда нашай установы стала пераможцай агра-квэста “Створым формулу поспеха разам”.

Аксана Роўба,
настаўніца факультатыўнага  занятку “Уводзіны ў аграрныя прафесіі” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup