1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

Важнае Улада

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Каштоўнасцю любой дзяржавы з’яўляецца клопат пра яго будучыню. Менавіта ад таго, што мы зробім сёння, ад таго, як мы паставімся да дзіцячых праблемаў цяпер, залежыць заўтрашні дзень. Дзеці – самае дарагое, што ў нас ёсць. У іх рукі мы перадаём нашу будучыню, ад іх залежыць, як будзе развівацца наша родная Беларусь.

Сёння дзяржава робіць усё для таго, каб з самых першых хвілін свайго з’яўлення на свет нашы дзеці раслі ў атмасферы клопату і любові, каб жыццё маленькіх грамадзян было мірным, спакойным і абароненым ад бедаў і нягодаў, каб кожнае дзіця магло раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары. Па-ранейшаму прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці застаюцца падтрымка мацярынства і дзяцінства, абарона правоў і законных інтарэсаў дзіцяці.

Дарагія землякі! Жадаем вам і вашым дзецям моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнага цяпла, поспехаў. Дарыце дзецям клопат і ўвагу. Беражыце, абараняйце, паважайце, любіце іх!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги: