Летнія сустрэчы на “Кніжнай паляне”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

З чэрвеня  2 разы ў месяц па чацвяргах навучэнцаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы сустракае летняя тэматычная пляцоўка “Кніжная паляна”.

Гэта не толькі цікавыя кнігі і выставы, утульная дамашняя атмасфера, але і цікавая праграма мерапрыемстваў, спецыяльна распрацаваных з улікам інтэрэсаў і пажаданняў дзяцей, іх узроставых асаблівасцей.

У час літаратурнай вандроўкі “Карагод казак” навучэнцы пачатковых класаў пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, змаглі самі стаць іх удзельнікамі. З задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Вушкі на макушцы”, “Загадкі з сундучка”, “Юны мастак”. Вандруючы па казках, яны адгадвалі, пра якую казку ідзе размова па апісанні героя, вызначалі, якія чароўныя рэчы каму належаць. Напрыканцы сустрэчы навучэнцы з асаблівай цікавасцю праслухалі чароўныя казкі беларускіх пісьменнікаў.

У канцы чэрвеня “Кніжная паляна” запрасіла ў госці вучняў 5 — 8 класаў. Іх увазе была прапанавана выстава-экскурсія па старонках кніг аб Вялікай Айчыннай вайне “Аўтографы Перамогі”. Дзеці ўспомнілі творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў і паэтаў, прысвечаныя вайне, чыталі вершы К. Сіманава і А. Куляшова. Асаблівая ўвага арганізатарам “Кніжнай паляны” — бібіліятэкарам М.М. Цілігузавай — была звернута на кнігу “Гадзіна мужнасці”, у якой сабраны лепшыя вершы ваеннай і пасляваеннай тэматыкі. Навучэнцы пазнаёміліся з творамі В. Быкава і І. Навуменкі, Б. Кандрацьева і Б. Васільева. Усім прысутным вельмі спадабалася кніга “А зоры тут ціхія” Б. Васільева па якой створаны аднайменны фільм. Пасля завяршэння выставы-экскурсіі кожны ўдзельнік выбраў сабе кнігу для летняга чытання. Наперадзе хлопчыкаў і дзяўчынак чакае шмат забаваў, падарожжаў, конкурсаў і віктарын.

Ж. БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара,
М. ЦІЛІГУЗАВА,
бібліятэкар Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup