Каб адпачынак быў для здароўя

Важнае Грамадства

Прыярытэты летняй кампаніі 2020 года застаюцца ранейшымі.

Намаганні спецыялістаў раёна будуць скіраваны на захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, якасную арганізацыю іх вольнага часу, недапушчэнне злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Пэўныя карэктывы ўнесла эпідэміялагічная абстаноўка. З дапамогай апытанняў бацькоў і дзяцей, шырокай інфармацыйнай работы, анкетавання ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах Дзятлаўшчыны была сфарміравана сетка аздараўленчых летнікаў раёна. З улікам эпідстановішча і адпаведна рэкамендацыям Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адкарэктаваны графікі іх работы.

Так, з 15 чэрвеня па 9 ліпеня на Дзятлаўшчыне працуюць аздараўленчыя летнікі з дзённым знаходжаннем на базе дзевяці ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі. У ліпені і жніўні плануецца адкрыць два кругласутачныя летнікі на базе сярэдніх школ № 1 і № 3 горада Дзятлава. Дзіцячыя аздараўленчыя летнікі розных тыпаў гатовы прыняць усіх жадаючых дзяцей раёна.

Створаны ўмовы для арганізацыі часовай працоўнай занятасці непаўналетніх. Забраніраваны 150 месцаў для другаснай працоўнай занятасці ў студэнцкіх атрадах. Навучэнцы Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы з 15 чэрвеня па 9 ліпеня адпачываюць і працуюць у летніку працы і адпачынку. Паводле рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 мая 2020 года № 322 “Аб стварэнні рабочых месцаў” выдзелены 87 дадатковых працоўных месцаў “дапаможны рабочы” на базе ўстановаў адукацыі, дзе непаўналетнія ва ўзросце ад 14 да 15 гадоў будуць займацца рамонтам кніжнага фонду (у чэрвені), а ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў – рамонтам памяшканняў (у ліпені).

Разам з тым, летам на сістэмнай аснове працуюць установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Усе запланаваныя мерапрыемствы праанансаваны на іх афіцыйных інтэрнэт-сайтах.

Аб’яднанні па інтарэсах для рознай узроставай катэгорыі і рознага профілю з улікам запытаў і інтарэсаў дзяцей адкрыты на базе ўстановаў адукацыі раёна. Яны працуюць як у фармаце анлайн, так і ў індывідуальнай форме. У чэрвені функцыянуюць 39 такіх аб’яднанняў, куды запрошаны 354 вучні. Гэта 15 школьных аб’яднанняў, 19 – ад Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, 5 – ад Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

Арганізавана работа тэматычных, гульнявых, моладзевых, творчых, турысцка-краязнаўчых, спартыўных, спартыўна-аздараўленчых пляцовак як на базе цэнтраў, так і на базе ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі (у чэрвені будзе функцыянаваць 38 пляцовак).

У рамках праекта “Лета-2020 – час адпачынку, сацыяльна значных справаў, асобаснага самаўдасканалення” будуць праведзены культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы, у тым ліку ў рэжыме анлайн, рэалізаваны школьныя праекты па розных накірунках дзейнасці. Установы адукацыі Дзятлаўскага раёна прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі “Лета на здароўе”, аглядзе-конкурсе на лепшы аздараўленчы летнік у намінацыі “Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку “Зробім лета больш яркім”, абласным конкурсе “Інтэрактыўнае лета”.

У раёне створаны максімальна бяспечныя ўмовы для арганізацыі вольнага часу непаўналетніх. У бацькоўскія чаты адпраўлены паведамленні аб стане злачыннасці сярод непаўналетніх на Гродзеншчыне, мерах адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і мерах прававой адказнасці за ўчыненне падлеткамі супрацьпраўных дзеянняў, памяткі па бяспечных паводзінах. З дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на працягу лета класныя кіраўнікі і сацыяльныя педагогі будуць праводзіць з дзецьмі гутаркі аб бяспечнай жыццядзейнасці, інфармаваць аб магчымасцях арганізацыі аздараўлення і занятасці ў летні перыяд.

Дарослых жыхароў раёна педагогі просяць спыняць небяспечныя дзіцячыя гульні і ўчынкі, выпадковымі сведкамі якіх яны становяцца. Калі сёння не дапусціць бяды для чужога дзіцяці, то заўтра хто-небудзь перасцеражэ ці выратуе ваша дзіця.

Больш падрабязную інфармацыю пра магчымасці аздараўлення і занятасці дзяцей можна атрымаць ва ўстановах адукацыі і на сайце аддзела адукацыі райвыканкама, а таксама па тэлефоне 2-10-58 (вучэбна-метадычны кабінет).

Наталля ПАЗНЯК,
метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup