АЧС: яшчэ раз пра галоўнае

Важнае Грамадства

Афрыканская чума свіней – высоказаразная інфекцыйная хвароба свойскіх і дзікіх свіней, незалежна ад іх полу, узросту і пароды, якая выклікае гібель да 100 працэнтаў пагалоўя.

З надыходам лета ўзмацняецца небяспека ўзнікнення афрыканскай чумы свіней на асабістых падворках. Гэта звязана з тым, што людзі пачынаюць наведваць лясы, узрастае кантакт з дзікай прыродай.

Для папярэджання захворвання свіней у асабістых гаспадарках грамадзян трэба выконваць наступныя рэкамендацыі:

– не дапускаць наведвання асабістых падсобных гаспадаркак пабочнымі асобамі;

– утрымліваць жывёлін належыць толькі ў закрытых памяшканнях, не дапускаць свабоднага выгулу свіней;

– трэба прадухіліць пранікненне ў памяшканне грызуноў, а таксама на тэрыторыю дзікіх і бадзяжных жывёлін і птушак;

– забараняецца карміць свіней харчовымі адходамі;

– усе віды кармоў, што выкарыстоўваюцца для кармлення свіней, павінны быць апрацаваны пры тэмпературы вышэй за 80 градусаў;

– не выкарыстоўваць неапрацаваны інвентар, забараніць уезд на тэрыторыю аўтатранспарту, які не прайшоў спецыяльную апрацоўку;

– пасля наведвання лесу абавязкова мяняйце адзенне перад тым, як заходзіць у памяшканне, дзе ўтрымліваецца свойская жывёла;

– не завозіць свіней без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна;

– не купляйце свіней і мясныя прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю без вэтэрынарных суправаджальных дакументаў;

– належыць неадкладна паведамляць аб усіх выпадках захворвання і гібелі свіней, а таксама аб выяўленні трупаў дзікоў у дзяржаўную ветэрынарную службу.

Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны доктар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup