Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў

Важнае Да ведама грамадзян

Згодна з абзацам 2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2020 года № 172 “Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў”, устаноўлена, што тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў, выдадзеных зацікаўленым асобам, у тым ліку пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдураў, падаўжаецца на тры месяцы, калі тэрмін такіх даведак і іншых дакументаў сышоў (сыходзіць) з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года.

Для выканання пункта 2 указа выдадзена пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2020 года № 299 “Аб дакументах, тэрмін дзеяння па якіх падаўжаецца”.

Пад дзеянне ўказа і пастановы, акрамя іншых, трапляюць дакументы, якія пацвярджаюць асобу: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, выдадзеныя грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, а таксама шэраг іншых дакументаў, якія выдаюць падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў.

У сувязі з гэтым, тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюць падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, падаўжаецца на тры месяцы, калі тэрмін дзеяння такіх даведак і іншых дакументаў сышоў (сыходзіць) з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года ўключна.

Марына ПРЫХОДЗЬКА,
вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup