Велазаезд стартаваў на Дзятлаўшчыне (+відэа)

Важнае Спорт і турызм

Сёння на Дзятлаўшчыне стартаваў раённы велазаезд.

У спратыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда, спецыялісты Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, актыўныя спартсмены Дзятлаўшчыны. Старт велазаезду быў дадзены адразу пасля закрыцця ўрачыстай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга краіны.

Удзельнікі веламарафона адправілася па новай дарожнай велатрасе ў накірунку да аграгарадка Раготна, урачыстае адкрыццё якой адбылося летась. Працягласць трасы складае 26,7 кіламетраў.

Першым з вынікам 1.03.43 фінішыраваў Дзмітрый Абрамчык, на другім месцы з вынікам 1.04.56 –Сяргей Карнелік, трэцім з вынікам 1.08.03 да фінішу прыйшоў Дзмітрый Ёда. На чацвёртым месцы — Аляксандр Юргілевіч (1.14.50), на пятым — Уладзімір Ганчар (1.24.58), шостай фінішыравала Вольга Васіленка (1.32.56).

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ