У мікрараёне вуліцы Навагрудскай фарбуюць дзіцячыя пляцоўкі

Важнае Грамадства

З панядзелка афіцыйна пачынаюцца летнія канікулы, да якіх рыхтуюцца не толькі бацькі і навучальныя ўстановы раёна, але і іншыя арганізацыі.

Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі правялі «рэвізію» дзіцячых пляцовак у дварах шматпавярховых дамоў, каб адрамантаваць і пафарбаваць да летняга сезона гульнёвае абсталяванне. У мікрараёне вуліцы Навагрудскай фарбаваннем арэляў займаюцца спецыялісты Дзятлаўскага РУП ЖКГ у час, вольны ад сваіх асноўных працоўных абавязкаў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup