Служба 101. Вучыце гуляючы

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Цяпер у бацькоў ёсць усе магчымасці для таго, каб быць больш інфармаванымі і прывіваць сваім дзецям звычкі бяспечнага ладу жыцця.

Ператварыце працэс навучання ў гульню. Напрыклад, станьце “дзіцём”, а сын ці дачка пабудзе ў ролі мамы ці таты, і няхай яны вучаць вас тэхніцы бяспекі. З дзецьмі дашкольнага ўзросту глядзіце мультфільмы па бяспецы, чытайце кнігі. Паўтарайце правілы бяспекі, калі ведзяце дзіця ў дзіцячы сад, прыводзьце прыклады, рабіце разам высновы і замацоўвайце атрыманыя веды.

Усё неабходнае па навучанні асновам бяспекі жыццядзейнасці можна знайсці на афіцыйным сайце 112.by ў раздзеле “Мультымедыйныя матэрыялы па АБЖ”. Паглядзіце разам з дзіцём мультфільмы МНС “Чароўная кніга” і дэталёва растлумачце небяспечныя сітуацыі на прыкладзе герояў.

Раскажыце, у якіх выпадках неабходна дапамога ратаўнікоў і як правільна іх выклікаць.

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup