Правілы рэспіраторнага этыкету

Важнае Грамадства

Каб людзям засцерагчы сябе ў перыяд распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый, Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэкамендуе выконваць нескладаныя правілы рэспіраторнага этыкету.

Памятайце! Рэспіраторныя вірусы перадаюцца ад хворага чалавека да здаровага паветрана-кропельным шляхам (пры размове, чханні, кашлі), таму старайцеся трымаць адлегласць не менш 1-1,5 метра ад асобаў, якія маюць сімптомы рэспіраторнай інфекцыі.

Чыстыя рукі – гэта гарантыя таго, што вы не будзеце распаўсюджваць вірусы, інфіцыраваць сябе, калі дакранаецеся да рота і носа, і навакольных – праз паверхні.

Прыкрывайце рот і нос сурвэткай (насоўкай), калі чхаеце ці кашляеце. Выкарыстоўвайце аднаразовыя папяровыя сурвэткі (насоўкі), якія выкідвайце адразу пасля выкарыстання.

Пры адсутнасці сурвэткі кашляйце або чхайце ў сагнуты локаць. Не дакранайцеся нямытымі рукамі да носа, рота і вачэй.

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup