Патрыятычная акцыя “Мы помнім!” у Жукоўшчынскай школе

Грамадства Свежыя навіны

У Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе ў рамках рэалізацыі праекта “Іскры Памяці” прайшла патрыятычная акцыя “Мы помнім!”, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Вучні 6 класа, члены цімураўскага атрада, прынялі ўдзел у раённай акцыі “Дарога да абеліска”. Яны навялі парадак вакол помніка землякам у вёсцы Вялікія Краглі, якія загінулі у гады Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы нашу Радзіму.

Актыўны ўдзел у раённай акцыі “Ганарымся, помнім, шануем” прынялі вучні 8 класа, члены валанцёрскага атрада, якія добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол помніка загінуўшым землякам у вёсцы Погіры.

Вучні 9 класа, члены валанцёрскага атрада, прынялі ўдзел у раённай акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. Яны прывялі ў парадак магілы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, арганізатараў калгаса, жыхароў вескі Погіры, якіх расстралялі гітлераўцы 29 жніўня 1942 года, і прыбралі месца іх расстрэлу, дзе ўстаноўлены Памятны знак.

Людміла ШАРКУТ,
кіраўнік музея “Літаратурная Дзятлаўшчына”



Теги: