75 мірных гадоў: пісьмы-трохкутнікі ад Прэзідэнта

Важнае Да ведама грамадзян

У год юбілею Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў нашай краіне рэалізоўваецца рэспубліканскі праект “Беларусь памятае. 75 мірных гадоў”.

Сёлета ён праходзіць бескантактна. Шырокамаштабная віншавальная акцыя разгарнулася на Дзятлаўшчыне.

Больш за тры дзясяткі пісьмаў-трохкутнікаў ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі перададзены ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама для жыхароў нашага раёна. Як расказала намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў Алена Навічэнкава, іх паштальёны даставяць ветэранам, былым вязням фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, членам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, асобным катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны.

Рыхтавалі пісьмы да рассылкі, а менавіта – пісалі на іх адрасы атрымальнікаў, згодна раённых спісаў ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

– Прыемна, што і мы змаглі далучыцца да такой ганаровай місіі, – зазначыла дырэктар Цэнтра Таццяна Нікіпорчык, – Пісьмы-трохкутнікі ад дарагіх сэрцу салдат у час вайны сагравалі цеплынёй іх родных і блізкіх, дарылі надзею на тое, што сын, муж, бацька або брат вернуцца з фронта жывымі. Сімвалічна, што юбілейныя пісьмы ад Прэзідэнта таксама маюць форму франтавога трохкутніка. Ветэранам і сведкам ваеннага ліхалецця ганарова атрымаць такі віншавальны ліст. Я ўпэўнена, што многіх ён верне ўспамінамі ў далёкае мінулулае.

Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны нашага раёна пісьмы Прэзідэнта паклалі ў франтавыя пасылкі, дарэчы адну з такіх пасылак у рамках акцыі “Беларусь памятае. Салдаты Перамогі” фарміравала раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын, намеснікам старшыні якой я з’яўляюся. Гэты незвычайны падарунак і найлепшыя пажаданні ад жанчын Дзятлаўшчыны атрымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ганна Кузьмінічна Робата.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: