Тамара Крывеня заўсёды ў творчым пошуку

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Па выніках рэспубліканскага конкурсу школьных музеяў, прымеркаванага да 75-годдзя Вялікай Перамогі, у намінацыі “Віртуальная экскурсія па экспазіцыі музея” пераможцам прызнана  Новаяльнянская сярэдняя школа (кіраўнік музея Тамара Крывеня).

Мы не здзівіліся, калі прыйшло паведамленне пра чарговую перамогу ў конкурсе, бо ў які час не пераступі парог школьнага музея “Дзеці ліхалецця”, тут заўсёды кіпіць жыццё. Любы вучань трапляе ў атмасферу творчасці, пошуку, пазітыву, набывае неабходны вопыт. Нават і цяпер тут ідзе актыўная падрыхтоўка да новага конкурсу, абнаўляецца экспазіцыя, будуюцца планы, вырашаюцца праблемы.

Як толькі паспявае Тамара Уладзіміраўна курыраваць адразу столькі справаў. Пад яе нязменным кіраўніцтвам музей дасягнуў значных вынікаў, а ў скарбонцы ўзнагародаў – граматы і дыпломы раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Нездарма імя Тамары Крывеня занесена ў кнігу Славы Дзятлаўскага раёна.

Для Тамары Уладзіміраўны работа ў школьным музеі не проста прафесійная дзейнасць, а любімая справа, магчымасць абуджаць і захоўваць гістарычную памяць роднай зямлі. Кіраўнік музея лічыць, што менавіта музейная педагогіка спрыяе ўсведамленню навучэнцамі значнасці свайго роднага пасёлка, раёна, краіны. Кожнага, хто знаходзіцца побач, Тамара Крывеня вучыць не быць абыякавым да справы, якую выконваеш. І яна мае рацыю, нездарма скарбонка музея папоўнілася яшчэ адной заслужанай рэспубліканскай узнагародай.

Аляксей ЗАГОРЦАЎ,
удзельнік аб’яднання па інтарэсах “Юны журналіст”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: