Служба 102. Пытанні можна задаваць дыстанцыйна

Важнае Да ведама грамадзян

Ва ўсіх падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў прыём наведвальнікаў ажыццяўляецца пасля абавязковай апрацоўкі імі рук сродкамі для дэзынфекцыі, якія знаходзяцца пры ўваходзе ў будынак.

Знаходжанне ў кабінеце спецыяліста абмяжоўваецца адным наведвальнікам.

Разам з тым, як адзначаюць у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі, падобныя візіты часта не звязаны з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур: людзі прыходзяць па кансультацыйную дапамогу.

Каб мінімізаваць непасрэднае наведванне спецыялістаў для атрымання даведачнай інфармацыі, грамадзяне могуць скарыстацца дыстанцыйнымі кансультацыямі, звяртаючыся ў тэрытарыяльныя аддзелы па грамадзянстве і міграцыі па тэлефонах, пазначаных у тэматычным раздзеле афіцыйнага сайта Міністэрства ўнутраных спраў https://mvd.gov.by/ru /page/departаment-po-grazhdanstvu-i-migraci/ogim. Іншыя звесткі па кампетэнцыі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі можна даведацца ў працоўныя дні з 9 да 18 гадзін па нумары прамой тэлефоннай лініі Дэпартамента +375-17-2185264.

Іншаземцы, якія часова знаходзяцца ў Беларусі і жывуць па прыватных адрасах, маюць магчымасць дыстанцыйна зарэгістравацца з дапамогай адзінага партала электронных паслугаў portal.gov.by.

Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС просіць жыхароў і гасцей краіны з разуменнем аднесціся да часовых прафілактычных мераў

Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup