Служба 101. Праведзены маніторынг

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Інспекцыя па наглядзе і прафілактыцы Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правяла маніторынг стану пажарнай бяспекі Дзятлаўскага ўчастка газазабеспячэння ПУ “Слонімгаз” іТАА “Трансспецмантаж”.

У Дзятлаўскім участкугазазабеспячэння ПУ “Слонімгаз” парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена. Аналіз маніторынга паказаў, што кіраўніком і службовымі асобамі суб’екта гаспадараннярэалізуецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на падтрыманне супрацьпажарнага рэжыму і захавання мер пажарнай бяспекі. Работнікі прадпрыемства ведаюць свае дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару.

У час маніторынгу ТАА “Трансспецмантаж” таксама парушэнняў не выяўлена.

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС