Сардэчна віншуем усіх веруючых з Уваскрэсеннем Хрыстовым!

Галоўнае Свежыя навіны Улада

Велікодная радасць фарміруе маральныя асновы грамадства, сяброўскія адносіны паміж людзьмі розных пакаленняў і поглядаў.

Толькі агульнымі намаганнямі мы даб’ёмся пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі, створым дастойную будучыню
для кожнага земляка, умацуем сямейныя каштоўнасці, выхаваем падрастаючае пакаленне ў духу прыстойнасці, сумленнасці
і гуманізму.

Гэтыя святочныя вясновыя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзівосную прыгажосць
навакольнага жыцця. Яны аб’ядноўваюць людзей вакол дарагіх ва ўсе часы духоўных каштоўнасцяў. Светлае Хрыстова Уваскрэсенне – гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта трыумф веры і надзеі на ўмацаванне міру і працвітання роднай зямлі.

Ад душы жадаем усім жыхарам раёна шчасця, цяпла, добрага здароўя і душэўнага камфорта.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги: