Пасяўная ў КСУП “Войневічы” (+відэа)

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Актыўнымі тэмпамі з даведзенымі планамі сёлетняй пасяўной кампаніі імкнуцца справіцца аграрыі КСУП “Войневічы”.

Аб тым, якія работы ўжо праведзены і што плануецца выканаць у бліжэйшы час, расказала эканаміст гаспадаркі, старшыня пярвічнай  прафсаюзнай арганізацыі Вольга Сухецкая:

– Сёлета ў гаспадарцы запланавана пасеяць 220 гектараў яравой пшаніцы, 368 гектараў ячменю, 110 гектараў аўсу, 100 гектараў зернебабовых культур, 60 гектараў лёну.

Па стане на 6 красавіка пасеяна 190 гектараў яравой пшаніцы, 50 гектараў зернебабовых. Ужо закочаны работы па сяўбе ячменю і аўсу. У поўным аб’ёме выкананы работы па падкормцы шматгадовых траў, ідзе падсеў траў.

Акрамя пасяўной кампаніі, у гаспадарцы вядуцца работы па перазалужэнні лугапашавых угоддзяў, зборы камянёў, унясенні мінеральных угнаенняў, ажыццяўляецца падкормка азімых зерневых і азімага рапсу.

Сёлета плошча пасеву кукурузы ў гаспадарцы  зойме 700 гектараў, 150 з якіх – на зерне, 550 – на сілас.

Плануецца пасеяць 60 гектараў лёну. Насенне гэтай культуры, а таксама ўсе неабходныя пратручвальныя рэчывы, сродкі індывідуальнай абароны ў гаспадарцы маюцца ў поўным аб’ёме.

Бліжэйшым часам  прыступім да пасеву цукровых буракоў: сёлета плануем пасеяць 200 гектараў. Цяпер вядуцца работы па падкормцы глебы пад будучы ўраджай.

Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама, КСУП “Войневічы” ўваходзіць у тройку лідараў па выкананні даведзеных планаў сёлетняй пасяўной кампаніі.

Значную дапамогу гаспадарцы ў работах па зборы камянёў штогод аказваюць пенсіянеры. У дзень наведвання КСУП “Войневічы” ва ўрочышчы  “Фальварак” разам з работнікам гаспадаркі – трактарыстам Сяргеем Белушам, працавала і жыхарка аграгарадка Войневічы Аліна Шапель – былая работніца мясцовай гаспадаркі. Нягледзячы на пенсійны ўзрост, жанчына і сёння застаецца актыўнай працаўніцай і стараннай памочніцай.

На падтрымку аграрыям накіраваны і будычыя спецыялісты сельскагаспадарчай сферы. Студэнты-выпускнікі Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці  Дзмітрый Місцюкевіч і Дзмітрый Хвянько задаволены тым, што ў час праходжання практыкі, працуюць на свежым паветры.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ