Дварэцкая школа прыняла ўдзел у акцыі “Дарога да абеліска”

Грамадства Свежыя навіны

Валанцёрскія атрады 8 і 10 класа Дварэцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у раённай акцыі “Дарога да абеліска”.

Яны прыбралі тэрыторыю каля магілы невядомага салдата і каля помніка землякам в. Дварэц, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Задача нашага пакалення заўсёды помніць пра людзей, якія аддалі сваё жыццё дзеля міру і спакою на нашай зямлі.

Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup