Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Памяць жыве ў нашых сэрцах

Грамадства Свежыя навіны

Прайшло ўжо больш за 70 гадоў з моманту, калі наш народ плячо ў плячо з іншымі брацкімі народамінабліжаў самуюважную перамогу ХХ стагоддзя: перамогу ў Другой сусветнай вайне.

Час усё больш аддаляе нас ад тых жудасныхпадзей, таму да 75-годдзя Вялікай Перамогі педагогі Дварэцкай сярэдняй школы распрацавалі праект “Ад 75-годдзя вызвалення Беларусі да 75-годдзя Перамогі”, які стаў першым этапам доўгатэрміновага праекта “Дарогамі вайны”. Экспедыцыйнымі атрадамі вядзецца работа па складанні біяграфій і баявога шляху ўсіх ураджэнцаў нашай мясцовасці, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя гэтага, працягваецца пошукавая работа па высвятленні асобаў ваеннаслужачых, якія пад камандаваннем падпалкоўніка Пятра Васільевіча Качурывызвалялі вёску Дварэц і прылеглыя населеныя пункты. Вядуцца пошукі яго сваякоў. У аграгарадкуДварэц на вуліцы Качуры ў гонар героя будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

У рамках праекта каля школы плануем закласці сад Перамогі і ўсталяваць сімвалічны знак.

Сяргей КАСКО,
кіраўнік музея “Памяць” Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: