Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Юбілейны медаль – ветэрану

Галоўнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Напярэдадні 75-й гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на Дзятлаўшчыне былі ўручаны юбілейныя медалі.

Адной з такіх узнагарод быў адзначаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Шалесны.

Фёдар Васільевіч, жыхар вёскі Лозкі нашага раёна, прайшоў вайну ў саставе ІІ Беларускага фронту, вызваляў Беларусь, будаваў мірнае жыццё ў сваёй краіне пасля вайны. І цяпер, у сваім паважаным узросце, ён не страціў бадзёрасці духу. Сустрэў гасцей у парадным адзенні і з усмешкай.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў ветэрану юбілейны медаль і пасведчанне да яго, павіншаваў з надыходзячым святам Вялікай Перамогі. Да словаў віншавання далучыўся старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка. Ён пацікавіўся здароўем ветэрана, пагутарыў з яго дачкой аб справах надзённых.

У межах акцыі “Букет – ветэрану” салодкім падарункам Фёдара Шалеснага павіншавала работніца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Марына Варган.

Юбілейны медаль “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў” зацверджаны  па ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 51 ад 13 лютага. На Дзятлаўшчыне атрымалі 30 юбілейных медалёў “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў” для ўручэння ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням фашысцкіх канцлагераў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: