Ці змяніліся межы?

Грамадства Свежыя навіны

Аб выніках разгляду меркавання грамадзян па пытанні змены мяжы вёскі Курпешы.

Дзятлаўскі сельскі выканаўчы камітэт інфармуе, што ў раённай газеце “Перамога” ад 25 сакавіка 2020 года № 24 было размешчана апавяшчэнне па пытанні высвятлення меркавання грамадзян аб прапанаванай змене мяжы вёскі Курпешы.

На падставе абзаца другога артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 года і пункта 4 Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623, грамадзяне мелі права выказаць сваё меркаванне па пытанні змены мяжы вёскі Курпешы на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў раённай газеце “Перамога”.

Прапаноў ад грамадзян у ходзе вывучэння дадзенага пытання не паступіла. Дзятлаўскі сельскі выканаўчы камітэт мяркуе, што неабходнасць карэкціроўкі ўнесенай прапановы змены мяжы вёскі Курпешы адсутнічае.

Аляксандр МАРКУШЭЎСКІ,
старшыня Дзятлаўскага сельскагавыканаўчага камітэта