Беражыце першацветы

Грамадства Свежыя навіны

Навагрудская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што за самавольнызбор або знішчэнне дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і іх частак або здзяйсненне іншых дзеянняў, што могуць прывесці да гібелі дзікарослых раслін, скарачэння іх колькасці або парушэння асяроддзя,у якім яны растуць, прадугледжаны штраф з канфіскацыяй або без канфіскацыі прыладаў здзяйснення парушэння: на фізічную асобу-ад 20 да 50 базавых велічыняў;  на індывідуальнага прадпрымальніка-ад 20 да 150 базавых велічыняў; на юрыдычную асобу-ад 35 да 500 базавых велічыняў.

Максім ЛАГУТА,
намеснік начальніка інспекцыі Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup