Асцярожна: актывізаваліся махляры

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Махлярства адрозніваецца ад іншых відаў злачынстваў тым, што ахвяра добраахвотна перадае злачынцу каштоўнасці і грошы.

Злачынец, як правіла, уводзіць пацярпелага ў падман наконт акалічнасцяў здзелкі. Гэта становіцца вядома пазней, калі зламыснік не толькі авалодаў чужой маёмасцю, але і паспеў схаваць важныя абставіны здарэння.

Нярэдка махляры выдаюць сябе за работнікаў рамонтных арганізацый, прапаноўваюць “ажывіць” мабільныя тэлефоны і іншую сапсаваную тэхніку.

Міліцыя просіць жыхароў Дзятлаўскага раёна не адклікацца на прапановы заезджых гандляроў.

Калі вырашылі набыць што-небудзь, уважліва правярайце тавар, за які плаціце, і не выпускайце яго з рук, каб не памянялі; грошы аддавайце, толькі атрымаўшы пакупку; не згаджайцеся на ўмовы на словах, прасіце пісьмовы дагавор.

Як пазбегнуць крадзяжу з жылля?

Каб не стаць ахвярамі кватэрных злодзеяў, захоўвайце простыя меры бяспекі:

не запрашайце ў хату незнаёмцаў;

не пакідайце форткі, уваходныя і балконныя дзверы адчыненымі;

калі едзеце ў водпуск, папрасіце суседзяў наглядаць за вашай кватэрай ці домам і вымаць карэспандэнцыю з паштовай скрыні;

не хавайце ключы ад кватэры пад дыванком пры дзвярах;

устанавіце металічныя дзверы з надзейнымі замкамі;

на вокны пастаўце рашоткі ці ўдаратрывалую плёнку;

падключыце ахоўную сігналізацыю, бо гэта самы надзейны сродак ад любых замахаў на вашу маёмасць.

Калі вы сталі сведкай ці ахвярай крадзяжу, неадкладна тэлефануйце ў міліцыю па нумары 102.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup