Патрыятычнае выхаванне ў Хвінявіцкай школе

Грамадства Свежыя навіны

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў — не проста гісторыя, а вечны чалавечы боль, памяць пра мінулае, пра найвялікшыя чалавечыя ахвяры і матэрыяльныя страты.

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе праводзіцца работа па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. У час вясновых канікул была арганізавана работа летняга лагера “ХвінявічыРictures” з дзённым находжаннем навучэнцаў. Адным з самых цікавых быў дзень, які прайшоў пад тэматыкай “І выстаялі, і перамаглі” і быў прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень удзельнікі лагера здзейснілі віртуальнае топ-падарожжа па Брэсцкай крэпасці. Яны пазнаёміліся з месцамі баявых падзей, героямі, якія абаранялі цытадэль. Асабліва ўразілі дзяцей подзвігі падлеткаў — іх равеснікаў, якія нараўне з дарослымі змагаліся з ворагам. У час прагляду відэароліка “Брэсцкая крэпасць-герой” навучэнцы пабывалі ў самой крэпасці, ля яе знакамітых помнікаў і абеліскаў, у музеі. У гэты дзень рабяты не абмінулі ўвагай і помнік загінуўшым землякам у родным аграгарадку, які знаходзіцца непадалёку ад установы адукацыі. Пабываўшы там, навучэнцы яшчэ раз узнавілі ў памяці імёны загінуўшых і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. У час правядення літаратурнай старонкі “Маленькія героі вялікай вайны” піянеры пазнаёмілі малодшых выхаванцаў лагера — навучэнцаў пачатковых класаў — з піянерамі-героямі Беларусі, іх дзейнасцю ў гады вайны. Увазе дзяцей былі прадстаўлены кнігі ваеннай тэматыкі, ілюстрацыі, матэрыялы пошукавай работы экспедыцыйных атрадаў установы. У завяршэнні дня выхаванцы лагера наведалі школьны музей Баявой і Працоўнай славы, дзе пазнаёміліся з экспанатамі экспазіцыі “Дзеці вайны”, даведаліся аб земляках, дзяцінства якіх прайшло ў цяжкія ваенныя гады.

Усіх нас аб’ядноўвае агульнае мінулае, і мы, цяперашняе пакаленне, павінны быць годнымі подзвігу, здзейсненаму нашымі дзядамі і прадзедамі, землякамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сапраўды, іменна яны выстаялі і перамаглі, здабылі нам перамогу. Мы не маем права забываць пра тое, якой цаной яна дасталася. Колькі б гадоў ні прайшло, памяць аб гэтай вайне і аб Вялікай Перамозе павінна жыць у сэрцы кожнага чалавека, каб не перарывалася сувязь часоў.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: