Як пазбегнуць укусаў кляшчоў?

Важнае Да ведама грамадзян

У апошні час значна павялічылася актыўнасць кляшчоў.

Гэта звязана з анамальна цёплай зімой. Пра тое, як пазбегнуць укусаў і што рабіць, калі клешч укусіў, расказаў доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ Мікалай Дзядовіч.

‒ Пры наведванні лясоў варта апранаць закрытае адзенне, а таксама карыстацца спецыяльнымі аэразолямі;

‒ вярнуўшыся дадому, варта ўважліва агледзець адзенне, надаўшы асаблівую ўвагу адкрытым участкамскуры. Гэта не будзе лішнім, нават калі вы не наведвалі лес ‒ па статыстыцы, амаль у палове выпадкаў укусы кляшчоў адбываюцца на прысядзібных і дачных участках;

‒ калі вы ўсё ж такі знайшлі кляшча, як мага хутчэй звярніцеся да доктара, каб атрымаць эфектыўнае прафілактычнае лячэнне ў першыя 72 гадзіны пасля ўкусу;

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup