Раённыя спаборніцтвы па плаванні

Важнае Спорт і турызм

21 сакавіка ў рамках раённага агляду-конкурсу “На лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод раённых КФК арганізацый, установаў і КСУПаў” прайшло першынство раёна па плаванні “Тэст Купера”.

Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымала каманда ТАА “Ізакам”, на другім месцы – зборная каманда Дзятлаўскай ЦРБ, трэцяй стала каманда Дзятлаўскага райвыканкама.

У асабістым першынстве пераможцай спаборніцтваў па плаванні стала Наталля Сакалоўская ( ТАА “Ізакам” ), сярэбраная перамога дасталася Анатолю Куцко ( Дзятлаўскай ЦРБ ),  трэцяе месца заняў Генадзь Якубчык (РВЭС).

Таксама прайшлі спаборніцтвы па плаванні пад назвай “Эстафета 100х50х100” . Перамогу ў іх атрымала каманда РУП ЖКГ. Прызёрамі эстафеты сталі каманда ТАА “Ізакам” – другое месца і каманда Дзятлаўскага райвыканкама – трэцяе.

Лепшыя вынікі ў заплыве на дыстанцыю 100 метраў паказалі Аляксандр Скрабец – залатая перамога, Аляксандр Юргілевіч – сярэбраны прызёр, бронза – у Андрэя Ляха.

У заплыве на дыстанцыю 50 метраў сярод жанчын  пераможцай стала Анастасія Скрабец, сярэбраная перамога – у Святланы Скрабец, бронза – у Наталлі Сакалоўскай.

Пераможцы і прызёры ўсіх спартыўных спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба і грашовымі падарункамі.

Аляксандр БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст Дзятлаўскага ФСК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup