Прайшло першынство Гродзенскай вобласці па валейболе

Свежыя навіны Спорт і турызм

Першынство Гродзенскай вобласці па валейболе сярод дзявочых каманд прайшло ў Мастах.

Спаборніцтвы ладзіліся ў рамках праграмы спартакіяды “Каласок” для дзяцей і юнакоў, якія жывуць у сельскай мясцовасці.

Зборную Дзятлаўшчыны прадставілі Дар’я Абрамчык, Анастаія Жэмайтук (Гезгалаўская СШ), Дар’я Герасімчык, Алена Лазаранкова (Дварэцкая СШ), Паліна Адамчык (СШ № 3 горада Дзятлава), Анастсія Шышко (гімназія № 1 горада Дзятлава), Анастасія Гоман (Хвінявіцкі д/с-СШ), Аксана Сербін (Казлоўшчынская СШ).

Па выніках спаборніцтваў нашы валейбалісткі занялі пятае месца.

Паспяхова выступіла зборная каманда Дзятлаўшчыны ў Ашмянах, дзе праходзілі спаборніцтвы Рэспубліканскага турніру па валейболе сярод вэтэранаў ва ўзросце ад 40 гадоў і старэйшых.

Наша каманда заваявала бронзавую перамогу.

У лепшую шасцёрку ігракоў турніру  суддзі ўключылі і дзятлаўскіх спартсменаў Дзмітрыя Абрамчыка і Андрэя Каско.

Аляксандр БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст Дзятлаўскага ФСК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup