На рыбалцы будзьце асцярожныя

Важнае Грамадства

У апошнія гады нярэдка здараюцца выпадкі траўмавання людзей электрычным токам пры лоўлі рыбы на берагах рэк і вадаёмаў у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы.

Каб прадухіліць няшчасныя выпадкі, звязаныя з паражэннем людзей электрычным токам, неабходна памятаць, што рыбалка ў ахоўных зонах ліній электраперадачы можа быць небяспечнай для жыцця.

Пры лоўлі рыбы з берага тэлескапічнымі вудамі, даўжыня якіх дасягае шасці метраў і больш, іх вудзільнам або лескай можна дакрануцца да правадоў паветранай лініі ці наблізіць іх да правадоў на недапушчальную адлегласць. У такім выпадку пад дзеянне электрычнага току трапляе не толькі чалавек, які трымае вуду, але і людзі, якія знаходзяцца побач (з-за крокавага напружання). Расследаванне абставінаў такіх няшчасных выпадкаў паказвае, што іх прычынай з’яўлялася грубае парушэнне пацярпелымі правілаў аховы электрычных сетак, асабістая неасцярожнасць, невыкананне правілаў электрабяспекі або іх няведанне.

Правіламі аховы электрычных сетак напружаннем звыш 1000 вольт уздоўж паветраных ліній электраперадачы ўстаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе зямельнага ўчастка і паветранай прасторы, абмежаваных вертыкальнымі плоскасцямі. У ахоўных зонах гэтых ліній, якія праходзяць па воднай паверхні рэк і вадаёмаў або па іх берагах, забараняецца лавіць рыбу вудай. Як правіла, такія месцы абсталяваны плакатамі, якія папярэджваюць аб небяспецы вядзення тут рыбнай лоўлі.

Паважаныя аматары рыбалкі, каб ваша хобі было бяспечным, спачатку ўпэўніцеся, што паблізу няма паветраных ліній электраперадачы.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергагазнаглядзе

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup