Каранавірус пад кантролем

Важнае Грамадства

На пытанні аб мерах прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі адказала галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак.

Пытанне: ці ёсць зарэгістраваныя выпадкі інфекцыі, выкліканыя каранавірусам, у Дзятлаўскім раёне?

Адказ: у Дзятлаўскім раёне выпадкаў каранавіруснай інфекцыі не зарэгістравана.

Пытанне: як можна заразіцца інфекцыяй, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV?

Адказ: крыніцай інфекцыі з’яўляецца хворы чалавек. Інфекцыя перадаецца паветрана-кропельным шляхам, а таксама кантактна-бытавым шляхам (калі вірус трапіць на слізістую вачэй, рота, носа).

Пытанне: якія асноўныя сімптомы каранавіруснай інфекцыі?

Адказ: асноўнымі сімптомамі з’яўляюцца павышэнне тэмпературы цела, агульнае недамаганне, кашаль, адышка. Захворванне ў асноўным працякае ў форме лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці. Да 20% выпадкаў захворвання працякаюць у цяжкай форме, асабліва ў асобаў, якія пакутуюць на захворванні сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, эндакрыннай сістэмаў.

Пытанне: ці з’яўляюцца антыбіётыкі эфектыўным сродкам прафілактыкі і лячэння каранавіруснай інфекцыі, ці існуюць вакцыны?

Адказ: антыбіётыкі не эфектыўныя супраць вірусаў, імі можна лячыць толькі бактэрыяльныя інфекцыі. Навукоўцы вядуць работу па распрацоўцы вакцыны, але пакуль штотакая вакцына адсутнічае. Вядома, што вірус

можа захоўваць жыццяздольнасць да 96 гадзін.

Пытанне: як знізіць рызыку заражэння віруснымі інфекцыямі?

Адказ: часта і старанна мыйце рукі, праводзьце ўборку памяшканняў з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў; пазбягайце кантактаў з людзьмі, якія кашляюць;прытрымлівайцеся здаровага ладу жыцця; часцей праветрывайце памяшканні; пазбягайце абдымкаў, пацалункаў і поціскаў рукі пры сустрэчах;не кранайцеся да твару, вачэй, носу нямытымі рукамі.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup