Электрабяспека ў час паводкі

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Дзятлаўскі РЭС нагадвае жыхарам раёна, што пры ўзнікненні аварыйных сітуацый у выніку стыхійных бедстваў, умоваў надвор’я або збояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі ажыццяўляецца без папярэджання.

Пасля ліквідацыі пашкоджання і пры правядзенні аператыўных пераключэнняў у электрычных сетках падача электраэнергіі праводзіцца таксама без папярэджання. Будзьце асцярожныя пры абыходжанні з электрычным токам у час паводкі, не набліжайцеся да абарваных правадоў, апораў, якія ўпалі, дрэваў, галіны якіх дакранаюцца да правадоў паветраных ліній электраперадач, іншага электрычнага абсталявання з прыкметамі няспраўнасці бліжэй чым на 10 метраў. У час затаплення жылых і падсобных памяшканняў, у якіх ёсць электраправодка, неабходна:

— адключыць усе электрапрыборы і электраабсталяванне;

— на ўводным шчытку адключыць аўтаматычныя выключальнікі або выкруціць пробкі. Пры выяўленні абарваных правадоў або адчыненых дзвярэй трансфарматарных падстанцый, пабочных асобаў у электраўстаноўках неадкладна паведаміце па тэлефонах: 2-10-36, 8-033-370-48-82 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС або па тэлефоне 144.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup