Ці можна адшукаць работу па тэлефоне?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: часова жыву за межамі раёна, але збіраюся вярнуцца ў горад Дзятлава, дзе маю ўласную кватэру.

Хачу знайсці работу па месцы пастаяннага жыхарства. Ці можна зрабіць гэта праз раённую службу занятасці, але дыстанцыйна, напрыклад, па тэлефоне?

Адказвае намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань:

– Беспрацоўныя грамадзяне, зацікаўленыя ў пошуку работы ці навучанні, перанавучанні па запатрабаваных на рынку працы прафесіях, могуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія іх цікавяць, ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта не толькі ў час асабістага візіту, але і па тэлефоне. Тэлефанаваць можна на нумары 2-16-21, 2-27-01, 2-27-10.

Таксама ёсць магчымасць займацца самастойным пошукам работы і праз агульнарэспубліканскі банк вакансій у сетцы Інтэрнэт па электронным адрасе: www.gsz.gov.by. Гэта сістэма з’яўляецца першай сістэмай, якая забяспечвае ў рэжыме рэальнага часу аўтаматызаваны ўлік вакансій на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Сістэма прадастаўляе ўсім карыстальнікам магчымасць атрымліваць поўную і дакладную інфармацыю аб вакансіях.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: