Адбылася сесія раённага Савета дэпутатаў

Галоўнае Улада

19 сакавіка  адбылася 21-я пазачарговая сесія Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

У яе рабоце прынялі ўдзел  старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Валерый Клімовіч.

На парадак дня пазачарговай сесіі было вынесена  пытанне: аб зацвярджэнні на пасаду старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Але перш, чым перайсці да абмеркавання гэтага пытання, перад прысутнымі выступіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Ён падзякаваў за працу на пасадзе старшыні Дзятлаўскага райвыканкама  Аляксандру Дубовіку, уручыў яму кветкі. Словы падзякі выказаў ад імя дэпутатаў і членаў раённага выканаўчага камітэта старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, які таксама ўручыў букет.

Надалей Уладзімір Краўцоў акрэсліў тыя задачы, якія належыць вырашаць новаму кіраўніку раёна. Ён выказаў упэўненасць, што з імі Андрэй Уладзіміравіч Садоўскі паспяхова справіцца. Такое ж меркаванне выказалі дэпутат па Таркачоўскай выбарчай акрузе Станіслаў Мазур і дэпутат па Нагародавіцкай выбарчай акрузе Іван Свіб.

За зацвярджэнне на пасадзе старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта  Андрэя Уладзіміравіча Садоўскага дэпутаты прагаласавалі аднагалосна. Прысутныя павіншавалі новага старшыню, пажадалі поспехаў на гэтай нялёгкай пасадзе.

 

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: