Запрашаем на Дзень адкрытых дзвярэй

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Калі вашы дачка або сын, унучка або ўнук сёлета ідзе ў першы клас, то варта наведацца ў нашу сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава і пазнаёміцца з установай.

 

Мы падрабязна раскажам  пра ўмовы навучання першаклашак, пазнаёмім з настаўнікамі і выхавальнікамі, адпачынкам і абавязкамі навучэнцаў. Вы зможаце самі пабачыць кабінеты, спартыўную залу, бібліятэку, сталоўку. Зразумела, што ў вас узнікне шмат пытанняў. На іх вы атрымаеце кампетэнтныя адказы.

Дзень адкрытых дзвярэй у СШ № 3 горада Дзятлава пройдзе 8 лютага. Пачатак у 10 гадзін.

Прыходзце, калі ласка! Шчыра запрашаем!

Адміністрацыя