У Хвінявіцкай школе прайшоў лекторый для бацькоў

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Нашы дзеці… Яны такія розныя: вясёлыя, задзірлівая, таленавітыя і непаўторныя.

Свет дзіцяці падобны да казкі. Здаецца, што ў дзіцячай душы заўсёды светла, без гора і смутку. Аднак далёка ўсё не так маляўніча, як нам здаецца. І мы, дарослыя, часам не заўважаем праблем, з якімі жывуць нашы дзеці. Аднак зберагчы і абараніць іх, дапамагчы ім можам толькі мы, дарослыя.

Аб гэтым ішла размова на бацькоўскім лекторыі пачатковых класаў, які адбыўся ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе. Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Л. Горбач пазнаёміла прысутных з псіхалагічнымі асаблівасцямі дзяцей малодшага школьнага ўзросту, падкрэсліла важнасць асабістага прыкладу бацькоў у выхаванні непаўналетніх. У ходзе лекторыя былі абмеркаваны пытанні правядзення дзецьмі малодшага школьнага ўзросту вольнага часу, праблема іх карыснай занятасці ў канікулярны час. Асаблівая ўвага была нададзена праблеме зніжэння залежнасці непаўналетніх ад гаджэтаў — планшэтаў, мабільных тэлефонаў, якія аказваюць адмоўнае ўздзеянне на псіхічнае здароўе дзяцей. Былі пазначаны сумесныя шляхі бацькоў і педагогаў па стварэнні неабходных умоў для шчаслівага дзяцінства і камфортнага самаадчування сучасных дзяцей. Метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі І. Мішчанка пазнаёміла бацькоў з аб’яднаннямі па інтарэсах для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, вынікамі іх дзейнасці. У завяршэнні лекторыя быў паказаны відэафільм аб дзейнасці школьнага аздараўленчага лагера ў летні перыяд.

Тэма бацькоўскага лекторыя нікога не аставіла раўнадушным, так як лекторый — гэта не толькі сістэма лекцыйных і семінарскіх заняткаў, дзе бацькі засвойваюць навыкі псіхалогіі зносін з дзецьмі, але і самі становяцца актыўнымі ўдзельнікамі педагагічнага працэсу.

Жанна БУДЗЕВИЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup