Варта ведаць. Небяспечны тонкі лёд

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Перад тым, як ступіць на лёд, неабходна ўважліва агледзецца, намеціць маршрут руху, выбіраючы бяспечныя месцы.

Не ступайце на лёд, не вызначыўшы яго трываласць.

Не правярайце трываласць лёду ўдарамі нагі.

Памятайце, надзейны лёд – празрысты, з зеленаватым адценнем, таўшчынёй не менш за 7 см.

Небяспечна выходзіць на лёд у адлігу.

Не спускайцеся на лёд з абрыву.

Рухаючыся па лёдзе, уважліва сачыце за яго паверхняй, абыходзьце небяспечныя месцы.

Лёд пад покрывам снегу заўсёды танчэйшы, чым на адкрытым месцы.

Асабліва асцярожным трэба быць у месцах хуткага цячэння і выхадаў крыніц, паблізу выступаючых на паверхню кустоў, асакі, травы.

Не збірайцеся вялікімі групамі, рухайцеся на дыстанцыі 5-6 метраў адзін ад аднаго.

Аказваючы дапамогу чалавеку, які праваліўся пад лёд, памятайце, што да яго трэба набліжацца толькі паўзком. Лепш за ўсё падаваць пацярпеламу жэрдку, багор, шалік, пояс, каб дапамагчы выбрацца з палонкі. Той, хто праваліўся пад лёд, павінен захоўваць спакой, абаперціся грудзьмі на край лёду, выкінуць наперад рукі і паспрабаваць выбрацца з вады. Затым адпаўзці ў бок ад небяспечнага месца. У першую чаргу, трэба ўхутаць пацярпелага і хутка даставіць у цёплае памяшканне.

Не выходзьце на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці.

Даведка: за бягучы перыяд 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь патанулі 10 чалавек.

Уладзімір БАРАВІК,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД
Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup