Раён у лічбах

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў 2019 годзе было занята 11,1 тысяча чалавек.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у 2019 годзе склала793,5 рубля, у тым ліку ў снежні 2019 года – 934,7 рубля і павялічылася ў параўнанні з лістападам 2019 года на 12,2% , або на 101,8 рубля.Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у снежні 2019 года ў параўнанні з лістападам 2019 года павялічылася на 11,6%.

У прамысловасці сярэдняя заработная плата ў снежні 2019 года склала 1 151,5 рубля, у будаўніцтве – 1 050,4 рубля, на транспарце – 982,1 рубля, у адукацыі – 803,5 рубля, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы – 755,8 рубля. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і сацыяльных паслуг у снежні 2019 года склалася ў памеры 1 008,9 рубля, у тым ліку ў галіне аховы здароўя – 1 077,5 рубля.

Святлана ШЧЫРАЯ,
начальнік галоўнагастатыстычнагаўпраўленняГродзенскайвобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup