Навучэнцы мелі магчымасць адпрацаваць практычныя навыкі выратавання людзей

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 20-га лютага па 1-га сакавіка 2020 года ў Беларусі праходзяць Адзіныя дні бяспекі.

Таму, з мэтай навучання правільным дзеянням пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, вучні 5-9 класаў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы наведалі Цэнтр бяспекі МНС у горадзе Ліда.

Дзяцей сустрэла інструктар Цэнтра Анастасія Грыцук — лейтэнант МНС, якая у час экскурсіі дапамагла вучням віртуальна пагрузіцца ў асяроддзе, якое імітуе надзвычайныя сітуацыі, іншымі словамі, кожнаму прапанавала самому апынуцца ў асяроддзі НС, віртуальна адпрацаваць алгарытм выкліку службы выратавання.

З дапамогай інавацыйных тэхналогій і трэнажораў-сімулятараў рабяты мелі магчымасць адпрацаваць практычныя навыкі выратавання людзей, карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, выкліку экстраных службаў, эвакуацыі з задымленага памяшкання.

Такім чынам, атрыманне ведаў адбывалася ў навучэнцаў на падсвядомым узроўні, шляхам перажывання мадэлявання сітуацыі і напрацоўкі навыкаў бяспечных паводзін.

Наталля БЛОЦКАЯ,
класны кіраўнік 8 класа Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup