Лебедзь быў супраць “перасялення”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У пятніцу на Дзятлаўскім возеры разгарнулася “аперацыя” па дапамозе лебедзю, які застаўся зімаваць у райцэнтры.

У ноч з 6 на 7 лютага падмарозіла, і вада пакрылася лёдам.

Для птушкі засталося маленькае “акенца” на паверхні вадаёма, якое не змерзла.

Нераўнадушныя жыхары горада паведамілі пра гэта раённым службам, і хутка на возера прыбылі ратаўнікі. Гэта былі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Птушку планавалі перавезці на Гезгальскае вадасховішча, аднак лебедзь прадэманстраваў характар, і злавіць яго так і не ўдалося.

Відаць, птушка даволі камфортна адчувае сябе ў райцэнтры,  капрызы надвор’я ёй не перашкаджаюць, і мяняць адрас “прапіскі” яна не плануе.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup