Квэст-гульня для вучняў пачатковых класаў

Грамадства Свежыя навіны

У Дварэцкай школе прайшла квэст-гульня “Прафесіі нашага аграгарадка” для вучняў пачатковых класаў.

Дзеці былі падзелены на дзве каманды. Было сем станцый, кожная прысвечана адной прафесіі. На гэтых станцыях вучні выконвалі розныя заданні. Напрыклад, на станцыіі “Мед.пункт” вучні ўспомнілі пра прафесію медыцынскай сястры, доктара, аказалі першую медыцынскую дапамогу казачным героям. На станцыі “Галоўная” размаўлялі пра прафесію дырэктара, яго абавязкі. Вучні пабылі ў ролі дырэктара школы. Сярод малюнкаў з рознымі прафесіямі, яны павінны былі наняць на работу тых прафесіяналаў, якія патрэбны школе. Вельмі дзецям спадабалася станцыя “Вучыцца і толькі вучыцца”, дзе былі разгледжаны прафесіі настаўніка і выхавацеля. Вучні адгадвалі загадкі пра прафесіі і выбіралі з прапанаваных малюнкаў тыя прафесіі, якія ёсць у нашым аграгарадку. Завяршылася гульня падвядзеннем вынікаў і, не гледзячы на тое, што перамагла толькі адна каманда, ва ўсіх удзельнікаў быў цудоўны настрой.

Л. ГАНЧАР,
настаўніца пачатковых класаў Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup