Каб жыла культура продкаў

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе вырашылі адрадзіць даўні беларускі звычай – вячоркі.

Неабыякавыя да духоўнай спадчыны беларускага народа вучні, матулі, бабулі, настаўнікі сустрэліся на вячорках “Каб мова родная гучала …”. Бабуля Алена разам з унукамі гасцінна сустрэлі ўдзельнікаў свята. Прысутныя апынуліся ў вясковай хаце, дзе бавяць час людзі ў доўгія зімовыя вечары.

Якія ж вячоркі без жартаў, гульняў, танцаў ды спеваў! Танчылі “Польку”, “Лявоніху”, спявалі “Купалінку”, “Цячэ вада ў ярок”, “Касіў Ясь канюшыну” і шмат іншых песень. Унучка Алеська загадвала гасцям загадкі, а Васілёк з Андрэйкам расказвалі жарты. Іх падтрымаў дзядуля, які ўспомніў некалькі цікавых жыццёвых гісторый. Доўга ў хаце гучала музыка, танцы, спевы, смех.

Правядзенне вячорак у школе дазваляе далучыць бацькоў, бабуляў і дзядуляў да правядзення сумесна з дзецьмі вольнага часу, спрыяе паглыбленню і абагульненню ведаў пра народныя звычаі і традыцыі, развівае цікавасць да беларускай духоўнай спадчыны, выхоўвае пачуццё гонару за сваю малую радзіму. Спадзяёмся, што звычай праводзіць вячоркі стане традыцыйным у нашай школе, а цёплы настрой будзе саграваць яшчэ доўга.

Марына НЯЧАЙ,
настаўніца беларускай мовы і літаратурыРаклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup