Агляд творчых калектываў прайшоў у Дзятлаўскім цэнтры культуры (+відэа)

Галоўнае Культура і адпачынак

У Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося выступленне “народных”, “узорных” калектываў аматарскай творчасці Дзятлаўшчыны, на якім яны пацвярджалі свае званні.

Іх майстэрства ацэньвалі члены атэстацыйнай камісіі.

Сваё майстэрства прадэманстравалі 10 творчых калектываў: узорны духавы аркестр “Новаяльнянскія трубачы”, узорны дзіцячы ансамбль скрыпачоў “Зорачкі”, народны ансамбль эстраднай песні “Родник”, народны ансамбль народнай песні і музыкі “Ятранка”, узорная тэатральная студыя “Мелодыя душы”, народны ансамбль народнай песні аддзела культуры і вольнага часу “Данілавіцкі дом культуры”, узорны тэатр гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх”, народны тэатр-студыя гульні “Прымакі”, народны інструментальны ансамбль “Дзятлаўскі калейдаскоп” і народны эстрадна-духавы аркестр “Акцэнт”.

Гледачам асабліва спадабалася выступленне ўзорнага дзіцячага ансамбля скрыпачоў “Зорачкі”. Іх канцэртная праграма была вельмі разнастайнай: дзяўчынкі сыгралі і знакамітую многім “Despasito” ў апрацоўцы, і малдаўскі нацыянальны танец “Малдавеняска”, і нават “Калыханку мядзведзіцы” Яўгена Крылатава.

Цікавы нумар быў і ў народнага ансамблю эстраднай песні “Родник”. Яны прапанавалі слухачам песні як на рускай, так і на беларускай мовах. Шмат апладысментаў выклікала песня “Няхай светам кіруе каханне”, якая стала завяршэннем выступлення.

Акунуцца ў меладычную беларускую мову і багатую культуру прапанавалі гледачам спявачкі з народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Ятранка”. Сваімі спевам і ігрой на разнастайных музычных інструментах яны падарылі гасцям зарад выдатнага настрою.

У цэлым, канцэрт прайшоў вельмі музычна і цікава. Нельга не адзначыць, што кожны калектыў падышоў да падрыхтоўкі канцэртнай праграмы з усёй адказнасцю і сур’ёзнасцю, а ў нашым раёне шмат таленавітых і творчых людзей.

 

Марыя ПАПОВА
Фота Вольгі Юшкевіч

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup