17-ы Пленум раённага савета ГА “БРПА”, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, прайшоў на Дзятлаўшчыне

Важнае Грамадства Свежыя навіны

15 лютага ў актавай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава сабраліся самыя актыўныя і крэатыўныя прадстаўнікі 14 піянерскіх дружын раёна і адной акцябрацкай групы.

Тут праходзіў 17-ы Пленум раённага савета ГА “БРПА”, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікаў сустрэчы павітала старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. Яна прадставіла прысутным гасцей мерапрыемства, сярод якіх былі ветэраны піянерскага і камсамолькага руху Надзея Каневега і Валянціна Ерамейчык, а таксама моладзевы лідар раёна – першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

На парадак дня былі вынесены некалькі пытанняў. Гэта творчая справаздача аб дзейнасці раённага савета ГА “БРПА” за 2019 год па выніках рэалізацыі сацыяльна значнага праекта “Марафон патрыятычных спраў”, прымеркаванага да 75-Годдзя Вялікай Перамогі. Віртуальны экскурс “Творчасць без межаў” па выніках раённага фестывалю-конкурсу валанцёрскіх і цімураўскіх аб’яднанняў і творчая прэзентацыя дзейнасці валанцёрскага атрада “Добрае Сэрца” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы – пераможцы намінацыі “Наш валанцёрскі атрад”. Крэатыў-студыя “У адзіным строі” з пражэктарам “Салют піянерскаму папаўненню!” і прыняццем у шэрагі раённай піянерскай арганізацыі навучэнцаў 5 класа піянерскай дружыны імя Іосіфа Філідовіча гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пражэктар “75 гадоў Вялікай Перамогі” – раённы этап рэспубліканскай квэст-гульні “Па слядах Перамогі” па тэме “Ведай нашых”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: